Пяты дзень у лагеры "Дружба"

31.03.2023

31 сакавіка 2023 года выхаванцы аздараўленчага лагера "Дружба" прынялі актыўны ўдзел у гульнявой творчай праграме "Сімвалы маёй Радзімы". Удзельнікі каманд "Беларусы" і "Патрыёты" праверылі свае веды пра сімвалы сваёй краіны, склалі пазл "Герб і сцяг маёй Радзімы" і прынялі ўдзел у акцыі "Спяём гімн разам". Перамогу (з невялікай розніцай) атрымала каманда "Беларусы".

 З мэтай выхавання адказнага і беражлівага стаўлення навучэнцаў да школьнай маёмасці і стварэння ўтульнай атмасферы кабінеце, выхаванцы лагера "Дружба"  прынялі актыўны ўдзел у  акцыі "Утульны клас  - утульная школа". Дзеці вымылі  сталы, прывялі ў парадак кветкі. Вакол стала чыста і ўтульна.