Шосты дзень у лагеры "Дружба"

01.04.2023

Першага красавіка выхаванцы лагера “Дружба” здзейснілі цікавую і пазнавальную экскурсію ў музей Івянецкага дзіцячага дома-інтэрната. Пад уражаннем засталіся і дзеці, і настаўнікі.

Экскурсію, у ходзе якой дзеці пазнаёміліся з гісторыяй Івянца ў фотаздымках, з прыладамі і рэчамі народнага побыту, з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны, з уласнымі творчымі работамі  і ўзнагародамі дзяцей і інш, праводзілі выхаванцы дома-інтэрната пад кіраўніцтвам Сабалеўскага В.А.