Акцыя "Чыстая вёска"

15.04.2023

Ужо стала добрай традыцыяй кожную вясну праводзіць працоўную акцыю "Чыстая вёска". 15 сакавіка 2023 года ў рамках экалагічнай акцыі "Хто,  калі не мы?" вучні Сівіцкай базавай школы ачысцілі вуліцы аграгарадка Сівіца ад смецця.  Усё смецце дзеці сартавалі.   Акцыя прайшла вельмі натхнёна і актыўна, усе былі поўныя запалу і жадання зрабіць сваю вёску прыгажэйшай. У завяршэнне акцыі вучні раздалі жыхарам аграгарадка памяткі, у якіх пазначаны асноўныя правілы, як утрымліваць   ў чысціні месца, дзе ты жывеш.