ПЕДАГАГІЧНЫ МАРАФОН. Дзень педагагічнага работніка ўстановы дашкольнай адукацыі

17.04.2023

У першы дзень педагагічнага марафона “Дзень педагагічнага работніка ўстановы дашкольнай адукацыі” у Сівіцкай базавай школе быў праведзены інтэграваны занятак па адукацыйных галінах “Дзіця і грамадства” і “Музычнае мастацтва” пад назвай “Свет прафесій – гэта цікава” у рознаўзроставай групе “Гномікі”.

Каб выклікаць цікавасць да свету прафесій, пашырыць іх веды і ўяўленні пра прылады працы ў розных прафесіях да дзяцей у госці завітаў казачны герой “Гномік Нязнайка”. З дапамогай выхавацеля дашкольнай адукацыі ён загадваў для выхаванцаў загадкі аб прафесіях, праводзіў дыдыктычныя гульні: “Прыгатуем салат і кампот”, “Так – ці не?”, “Каму што патрэбна”. Выхаванцы на момант сталі музыкантамі і на слых адгадвалі, які музычны інструмент іграе. На прыканцы занятка дзеці прыйшлі да высновы: усе прафесіі цікавыя і важныя. Любую працу дарослых трэба шанаваць і паважаць.