ГІСТОРЫЯ 1 "СВЕТ ПРАФЕСІЙ "Адкрыццё змены ў аздараўленчым лагеры «ДРУЖБА»

24.07.2023

24 ліпеня ва ўстанове адукацыі адкрыўся лагер с дзённым знаходжаннем дзяцей "ДРУЖБА".  Тэма змены "Падарожжа па лабірынце прафесій". Пачалося адкрыццё лагернай змены з выканання гімна Рэспублікі Беларусь.  Начальнік лагеря Л.І.Бібік павіншавала ўсіх выхаванцаў з адкрыццём лагернай змены і пажадала ўсім добрага адпачынку.  

Першы дзень лагера пачаўся з гісторыі пад назвай “Свет прафесій”.                                       Дзеці даведаліся, што ў лагеры кожны новы дзень=новай прафесіі, у выніку да канца лагера пройдзе 18 гісторый і знаёмства з 18 новымі прафесіямі.

Таксама удзельнікі лагера распрацавалі “Кодэкс гонару і выбралі Савет Справядлівых”.

Дзень не абышоўся без гульняў на свежым паветры. У квэсце “Прывітанне, лагер!” успомнілі мінулае лета і з задавальненнем праходзілі ад станцыі да станцыі.