Гісторыя 2. САД ДАБРАЧЫННАСЦІ

25.07.2023

24 ліпеня выхаванцы лагера “Дружба” прынялі ўдзел у мерапрыемстве “Сад дабрачыннасці”. Выхаванцы  наведалі касцёл Святога Міхала Арханёла ў г.п.Івянец. 

Яно пачалося з сустрэчы выхаванцаў летняга аздараўленчага лагера з ксяндзом Яўгенам, які расказаў ім пра гісторыю касцёла, пра хрысціянскую веру.  Святар пагаварыў з дзецьмі пра   важнасць захавання евангельскіх запаведзяў і неабходнасці сувымяраць з імі свае словы і ўчынкі.

 Затым для дзяцей быў арганізаваны прагляд мультфільма “Індзейскі леў” пра сяброўства і добрыя справы.

Пабывалі выхаванцы і ў міні-заапарку, які размяшчаецца на касцельнай тэрыторыі, там яны назіралі за паўлінамі, хатнімі зайцамі, папугаямі, фазанамі, вавёркай і амаль ручнымі козамі.

 А закончылася мерапрыемства гульнямі на прыкасцельнай пляцоўцы і  салодкімі пачастункамі.