ГІСТОРЫЯ 3. АХ, ХТО ПРЫДУМАЎ ГЭТЫЯ КНІГІ

26.07.2023

26 ліпеня ў лагеры «Дружба» адбылася чарговая гісторыя пад назвай “Ах, хто прыдумаў гэтыя кнігі!”

Вучні пабывалі на экскурсіі ў Сівіцкай бібліятэцы, дзе  разам з бібліятэкарам Вікторыей Браніславаўнай Карчэмнай зрабілі закладку для кнігі ў тэхніцы арыгамі.

Сумаваць і далей не давялося, бо прынялі ўдзел у спартыўным мерапрыемстве “Хуткія і смелыя”, дзе зразумела перамагла дружба.

На хвілінцы бяспекі яшчэ раз паўтарылі першую дапамогу пры ўкусах насякомых.

Прагляд фільма “Нахімаўцы” не пакінуў раўнадушнымі нашых удзельнікаў лагера.