ГІСТОРЫЯ 4. НЯМА ПРАФЕСІІ ЛЕПШАЙ У СВЕЦЕ

27.07.2023

Да поспеху адзін крок, калі ты выбраў прафесію па душы. Упэўніліся дзеці лагера, адкрываючы чарговую гісторыю пад назвай "Няма лепшай у свеце прафесіі".

Шаноўным госцем, спецыяльна  запрошаным на дыялогавую пляцоўку стала ветэран педагагічнай працы Адамовіч І. М.

Калі побач крочыць і дапамагае вучыцца педагог, для якога няма лепшай у свеце працы як настаўнік, гэта выдатна. 

Незвычайныя гісторыі з багатага вопыту, школьныя гады добра знаёмых і блізкіх людзей, нястомная праца, аптымізм, трапныя парады,  здзівілі і ўразілі дзяцей. Яшчэ адзін дзень з карысцю і задавальненнем праведзены ў лагеры.