ГІСТОРЫЯ 6. ПАДАРОЖЖА ПА НОВЫХ МЕСЦАХ

29.07.2023

У рамках акцыі “Маршрутамі памяці, маршрутамі адзінства” выхаванцы аздараўленчага лагера "Дружба" Сівіцкай базавай школы  пабывалі ў партызанскім лагеры цэнтра экалагічнага турызму "Станькава”. Тут дзеці ўбачылі ваенную тэхніку, зямлянкі камандзіраў, салдат, медыцынскай дапамогі, “партызанскую школу” пад адкрытым небам, нават зямлянку-баньку. Выхаванцы даведаліся пра цяжкія ваенныя гады, подзвігі нашага народа, у тым ліку і моладзі. Гэты мемарыяльны комплекс зямлянак, ваеннай зброі і тэхнікі пабудавалі на радзіме Марата Казея – юнага героя-антыфашыста.  

Таксама  завіталі выхаванцы ў экалагічны комплекс пад адкрытым небам, дзе гадуюць не толькі сельскагаспадарчых жывёл, але і драпежнікаў (тыграў, львоў, рысей, ліс, ваўкоў), трымаюць і разводзяць мноства птушак (паўлінаў, фазанаў, галубоў, кур, гусей, журавоў, буслоў, філінаў, страўсаў). У вальерах яны паназіралі за паводзінамі мядзведзя, які пасябраваў з маленькім сабачкам Анфісай, янотаў, янотападобных сабак. Пазнаёміліся з якамі, зубрамі, ламамі, поні, аленямі, касулямі, баранамі, козамі, выдрай.