Гісторыя 7. СВЕТ ВАЧЫМА ДЗЯЦЕЙ

31.07.2023

31 ліпеня выхаванцы лагера "Дружба" адправіліся на прагулку па родным аграгарадку з адной мэтай: завітаць да самых паважаных аднавяскоўцаў. І ім гэта ўдалося.

Сустрэліся з Чаславай Уладзіміраўнай Бурак, шаноўным педагогам, выхаваўшым не адно пакаленне сівічан.

Пабывалі ля дома, дзе раней жыў адважны партызан, стойкі камуніст, старшыня калгаса "Рассвет" (цяпер гэта КУП "Сівіца") Галубцоў Мікалай  Іванавіч. Зараз гэты дом належыць гаспадарам Яновічам. Віктар Іванавіч ветэран афганскай вайны—заўсёды паважаны госць у школе.

З Марынай Феліксаўнай Маляўскай сустрэліся літаральна на некалькі  хвілін - спяшалася на працу. Сацыяльны работнік, стараста аг.Сівіца, дэпутат, дэлегат Усебеларускага народнага сходу і адна з тройкі лепшых сацыяльных работнікаў цэнтральнага рэгіёна па выніках конкурсу "Лепшы сацыяльны работнік Мінскай вобласці 2022", карыстаецца пашанай людзей і маладзейшых і сталых. Яна паведаміла выхаванцам лагера пра сваю працу і пачаставала іх цукеркамі.

І закончылася прагулка адпачынкам і рухомымі гульнямі ў дэндрапарку.