ГІСТОРЫЯ 8. ХВАЛА РУКАМ, ШТО ПАХНУЦЬ ХЛЕБАМ

01.08.2023

Хвала рукам, што пахнуць хлебам. Пад такой назвай прайшла  1 жніўня экскурсія на мехдвор КУП “Сівіца” для выхаванцаў лагера “Дружба” Сівіцкай базавай школы.  На тэрыторыі мехдвара дзяцей гасцінна сустрэў намеснік дырэктара Палойка Г.Г.

Міні і максі-трактары, камбайны, тэхніка для ўнясення угнаенняў... “Каб на ёй працаваць, трэба шмат ведаць і ўмець” – падвёў вынікі экскурсіі Генрых Генрыхавіч. Дзеці даведаліся, што праца сучаснага механізатара тэхнічна вельмі адрозніваецца ад таго, што было літаральна 10 гадоў таму. Галоўны вывад, які зрабілі школьнікі: у сельскай гаспадарцы можна знайсці цікавую працу і годную заработную плату.