ГІСТОРЫЯ 11. БУДУЧЫНЯ ПАЧЫНАЕЦЦА СЁННЯ

04.08.2023

Для выхаванцаў лагера "Дружба" адной з любімых падзей, якія  па традыцыі кожны год адбываюцца ў лагеры, была прагулка на зону адпачынку "Пагарэлка". Дзеці каля возера ладзілі пікнік, гулялі ў рухомыя гульні, любаваліся прыродай наваколля. На зваротным шляху спыніліся каля месца пахавання воінаў, загінуўшых у вайне 1646-1700 гг. На памятным знаку напісана: не помніць мінулага, не будзе будучыні.