ГІСТОРЫЯ 15. ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ

09.08.2023

Сёння ў аздараўленчым лагеры “Дружба” Сівіцкай базавай школы  Дзень беларускай культуры. З гэтай нагоды выхаванцы пабывалі ў Івянецкім музеі традыцыйнай культуры. Наведалі экспазіцыю "Без срока давности", прысвечаную трагічным падзеям на тэрыторыі Воложыншчыны - генацыду насельніцтва ў гады вайны.

Дзеці даведаліся пра гісторыю парка ў г.п.Івянец і гісторыю помніка Ф.Э.Дзяржынскаму.