ГІСТОРЫЯ 16. У СВЯТЛАФОРА НЯМА КАНІКУЛ

10.08.2023

Цікава і пазнавальна праводзяць час выхаванцы ў аздараўленчым лагеры “Дружба” Сівіцкай базавай школы. Сённяшні дзень не выключэнне. “У святлафора няма канікул” – пад такім дэвізам прайшоў  дзень, у ходзе якога дзеці паўтарылі правілы бяспекі на дарозе. Выхаванцаў наведалі супрацоўнікі ІСН, якія яшчэ раз нагадалі правы, абавязкі, адказнасць за ўласныя ўчынкі, адказалі на пытанні дзяцей.