ГІСТОРЫЯ 18. УСЕ ПРАФЕСІІ ВАЖНЫЯ, УСЕ ПРАФЕСІІ ПАТРЭБНЫЯ

12.08.2023

Сёння ў аздараўленчым лагеры "Дружба" завяршылася змена "Падарожжа па лабірынце прафесій". Выхаванцы падрыхтавалі і абаранілі постэрную прэзентацыю. Успомнілі кожны дзень лагера і гісторыі, што адбываліся кожны дзень. Начальнік лагера Бібік Л.І. і выхавацелі падзякавалі дзяцей за сумесную работу і пажадалі ім з карысцю для здароўя правесці астатак канікул. На ўрачыстай лінейцы закрыцця дзеці атрымалі на памяць калаж з фотаздымкамі.

Закончыўся апошні дзень праглядам відэафільма з жыцця аздараўленчага лагера "КАНІКУЛ МНОГА НЕ БЫВАЕ".