Уславім тых, чыё гордае імя - НАСТАЎНІК

30.09.2023

30 верасня, напярэдадні Дня настаўніка, ва ўстанове адукацыі прайшло святочнае мерапрыемства "Уславім тых, чыё гордае імя - НАСТАЎНІК" Шмат цёплых слоў ў свой адрас атрымалі педагогі нашай школы ад удзячных вучняў! Сапраўдным сюрпрызам стала відэа віншаванне ад былых выпускнікоў і бацькоў навучэнцаў.

Са святам, паважаныя педагогі!