Да Міжнароднага Дня адмовы ад курэння

22.11.2023

22 лістапада ва ўстанове адукацыі прайшлі інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя Міжнароднаму дню адмовы ад курэння: у старэйшых класах пад агульнай назвай "Умей сказаць "не" спакусам", для малодшых школьнікаў пад назвай "Беларусь без тытуню" . У ходзе мерапрыемстваў навучэнцы вызначылі складаемыя Жыцця, выбралі якасці, якія дапамогуць падлетку сказаць "не" спакусам, абмеркавалі розныя жыццёвыя сітуацыі. Да інфармацыйнай гадзіны вучні падрыхтавалі плакаты і малюнкі па дадзенай тэме.