Адзіны ўрок "Еўфрасіння Полацкая - апякунка і асветніца зямлі беларускай"

20.12.2023

20 снежня ва ўстанове адукацыі прайшлі адзіныя ўрокі, прысвечаныя дзейнасці асветніцы і апякункі зямлі беларускай - Еўфрасінні Полацкай.

На ўроку дзеці ўжо шмат даведаліся пра славутую зямлячку.  Школьнікам расказалі аб значэнні асобы Еўфрасінні Полацкай. Увага навучэнцаў была накіравана на духоўную спадчыну Еўфрасінні Полацкай, яе асветніцкую дзейнасць. З яе імем звязана адкрыццё першых адукацыйных устаноў і бібліятэк, стварэнне школы архітэктуры і жывапісу, развіццё рамёстваў. Прападобная Еўфрасіння на працягу ўсяго свайго жыцця пасля сыходу ў манастыр была мудрай ігуменняй, настаўніцай жанчын у сакрамэнтах духоўнага жыцця.