15 лютага - Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

15.02.2024

15 лютага 2024 года спаўняецца 35 гадоў з дня вываду савецкіх войск і Афганістана.

У гэты дзень ва ўстанове адукацыі прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 35-й гадавіны вываду савецкіх войск з Афганістана: інфармацыйная гадзіна "Афганістан у лёсе маіх землякоў" для вучняў пачатковых класаў і ўрок мужнасці "Гордасць. Годнасць. Гераізм" для вучняў старэйшых класаў.

Вучні даведаліся пра воінаў-інтэрнацыяналістаў Валожыншчыны, якія загінулі ў афганскай вайне: Паўла Падрэза, Валянціна Сліжа і Івана Мазуру. Падабраны матэрыял дапамог паказаць вучням важнасць памятнай даты 15 лютага і фарміраваць разуменне неабходнасці цаніць самае дарагое, што маем у жыцці - жыццё ў міры і згодзе.