Аднадзённы паход "Насустрач вясне!"

25.03.2024

"Насустрач вясне!" Так называўся паход, які зладзілі вучні нашай установы адукацыі 25 сакавіка. Канікулы, добрае надвор'е і цудоўны настрой суправаджалі дзяцей на працягу дня. Яны змаглі ўбачыць вясновыя змены ў прыродзе, правесці акцыю па зборы другаснай сыравіны "Чысціня вакол нас", пагуляць у рухомыя гульні і пачаставацца смажаным салам! Паход удаўся на славу!