Да Дня славянскай пісьменнасці і культуры

24.05.2024

Штогод 24 мая адзначаецца Дзень славянскай пісьменнасці і культуры. Сотні мільёнаў людзей, што пішуць кірыліцай, успамінаюць братоў Кірылу і Мяфодзія, ураджэнцаў Салуні (сучасныя Салонікі), вялікіх асветнікаў ІХ стагоддзя. Менавіта яны пераклалі на стараславянскую мову Святое пісанне, стварыўшы для гэтага славянскую азбуку.

У гэты дзень у нашай установе адукацыі прайшлі інфармацыйныя гадзіны, на якіх вучні пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення і развіцця пісьменнасці, кнігадрукавання і пісьменніцкай дзейнасці ў Беларусі.