Свята «Апошні званок»

25.05.2024

25 мая ва ўстанове адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная святу Апошняга званка. Селета ў нашай установе адзін выпускнік - Шут Аляксандр.

Ганаровае права падняць Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена  выпускніку.
Са шчырымі словамі віншаванняў са святам апошняга званка да выпускніка  звярнулася дырэктар школы Бібік Л.І. Яна адзначыла, што для выпускнікоў сёння асаблівы дзень — прыйшоў час зрабіць першыя крокі ў дарослае жыццё. 

 Наказ на дарослае жыццё далі першая настаўніца Звярко А.А. і класны кіраўнік Бібік Г.І. Свае пажаданні ў адрас выпускніка выказалі і вучні школы.

З віншаваннямі і пажаданнямі да прысутных звярнулася таксама маці выпукніка Шут А.А. 
Прагучаў апошні школьны званок, ганаровае права даць яго было прадастаўлена выпускніку Шуту Аляксандру.

 У добры шлях,  наш выпускнік!