Любіць сваю Радзіму - значыць ведаць яе гісторыю!

20.07.2024

Вялікая Радзіма пачынаецца з роднага краю, з малой радзімы, дзе ты нарадзіўся і вырас, дзе жылі твае дзяды і прадзеды, дзе многія стагоддзі жыве твой народ. Паняцці радзіма і родная зямля непарыўна звязаны і святыя для кожнага чалавека. І такой жа святой і паважанай павінна быць і наша памяць да мінулага. Кожны чалавек павінен ведаць гісторыю сваёй малой радзімы, легенды і аповяды аб гістарычных асобах. І вось з гэтай мэтай выхаванцы аздараўленчага лагера "Дружба" 20.07.2024 наведалі музей А.Пупко. Дзеці даведаліся пра жыццё і творчасць знакамітага мастака і разьбяра па дрэве Апалінарыя Пупко. Наведалі магілу Казіміра і Люціі Дзяржынскіх, расстраляных нямецкімі фашыстамі за сувязь з партызанамі і магілу Мікалая Галубцова-адважнага партызана, стойкага камуніста, адказнага працаўніка.