У ЦЭНТРЫ ЎВАГІ - ДЗЕЦІ!

11.09.2024

Работнікі Валожынскага раённага аддзела па НС у рамках рэспубліканскай акцыі "У цэнтры ўвагі - дзеці!" правялі прафілактычныя мерапрыемствы ў Сівіцкай базавай школе.

Пры правядзенні ўрока бяспекі работнікі МНС расказалі дзецям, чаму небяспечна гуляць з запалкамі, чаму нельга адпраўляцца без бацькоў у лес або да вадаёма, на будоўлю або да пясчанага кар'ера, браць лекі і бытавую хімію, самастойна разводзіць вогнішчы. Удзельнічаючы ў тэматычных конкурсах і віктарынах, дзеці даведаліся аб розных НС і шляхах выхаду з іх.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі памятныя тэматычныя падарункі. І, самае галоўнае, кожны вучань папоўніў багаж ведаў правілаў бяспекі жыццядзейнасці, які дапаможа яму правільна паступіць пры любой надзвычайнай сітуацыі.