Cтруктура, цель, задачи и функции учреждения образования

 
 
МЭТА, ЗАДАЧЫ І ФУНКЦЫІ ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
"СІВІЦКАЯ БАЗАВАЯ ШКОЛА" на 2024/2025 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД
Мэта:
стварэнне ўмоў для павышэння якасці адукацыі праз развіццё адукацыйнай прасторы ўстановы адукацыі, рэалізацыю індывідуальных магчымасцяў усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу, фарміраванне і развіццё сацыяльна мабільнай, маральна і фізічна здаровай асобы, здольнай да самавызначэння і самарэалізацыі ў адпаведнасці з актуальнымі і перспектыўнымі патрэбамі грамадства і дзяржавы.
 
 
Задачы:

    Павысіць якасць адукацыйнага працэсу з дапамогай развіцця функцыянальнай граматнасці навучэнцаў, удасканалення структурнага модулю «урок – факультатыўны занятак», рэалізацыі варыятыўнасці метадаў і прыёмаў у працы з высокаматываваных навучэнцамі, узмацнення міжпрадметных сувязяў пры вывучэнні вучэбных прадметаў шляхам выкарыстання ўсіх структурных кампанентаў дапрофільнай падрыхтоўкі.

     Удасканальваць сістэму работы па духоўна-маральным выхаванні навучэнцаў, прафарыентацыйнай рабоце, прафілактычнай рабоцепа папярэджанні супрацьпраўных паводзін непаўналетніх, фарміраванні навыкаў бяспечных і адказных паводзін пры ўзаемадзеянні з законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх.

    Забяспечыць здароўезберагальныя і бяспечныя ўмовы навучання і працы ва ўстанове адукацыі шляхам умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы, захавання патрабаванняў аховы працы, супрацьпажарнай бяспекі, стварэння здароўезберагальнай прасторы.

    Умацоўваць матэрыяльна-тэхнічную і вучэбна-метадычную базы ўстановы адукацыі для стварэння адпаведных сучасным патрабаванням умоў па навучанні і выхаванні навучэнцаў, ахове іх здароўя.

Функцыі:

1. адукацыйная, якая ўключае ў сябе навучанне і выхаванне навучэнцаў;

2. арганізацыя работы па павышэнню кваліфікацыі педагагічных работнікаў;

3.стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу;

4. стварэнне ўмоў для паўнавартаснага фізічнага развіцця вучняў на аснове прывіцця навыкаў здаровага ладу жыцця.