Отчеты по шестому школьному дню

Гульня-віктарыне "Падарожжа па Беларусі"

02.03.2024
развернуть

У суботу, 2 сакавіка, у рамках грамадзянскага і патрыятычнага, маральна-духоўнага выхавання вучні нашай школы прынялі ўдзел у  гульнi-віктарыне "Падарожжа па Беларусі". Школьнікі папоўнілі свае веды пра прыроду, гістарычную спадчыну свайго краю.   З захапленнем  вучні прайшлі па станцыях “Гарады Беларусі”, “Спадчына”, “Кемлівасць”, “Сувенірная”, “Творчая” і інш. Гэтае падарожжа спрыяла развіццю дапытлівасці і кемлівасці, пашырэнню ведаў школьнікаў пра звычаі, традыцыі і характар беларусаў.

свернуть

Конкурсна-забаўляльная праграма "Армейскі экспрэс"

24.02.2024
развернуть

24 лютага ў Сівіцкай базавай ўстанове адукацыі ў рамках дня ўзаемадзеяння з сям'ёй і да Дня абаронцаў Айчыны прайшла конкурсна-забаўляльная праграма "Армейскі экспрэс". У ходзе праграмы дзве каманды хлопчыкаў спаборнічалі ў інтэлектуальных і спартыўных конкурсах. Яны паказалі, што могуць быць не толькі сапраўднымі лётчыкамі, сапёрамі і разведчыкам, але і галантнымі кавалерамі, якія ўмеюць гаварыць кампліменты.

За круглым сталом старшакласнікі пагаварылі на тэму "Мая сям'я - маё багацце", а малодшыя школьнікі паўдзельнічалі ў акцыі "Паштоўка для таты".

     

свернуть

АКЦЫЯ "Збяры макулатуру - захавай дрэўца". КВЭСТ-ГУЛЬНЯ "Прафесіі нашых бацькоў"

17.02.2024
развернуть

У суботу, 17 лютага, вучні прынялі ўдзел у квэст-гульні "Прафесіі нашых бацькоў". Падчас правядзення гульні яны спыняліся на станцыях і выконвалі разнастайныя заданні. З удзельнікамі былі праведзены гульні "Дагавары слоўца", "Назаві прафесію", "Хто так гаворыць? ". Акрамя гэтага, навучэнцы з дапамогай пэўных рэчаў і прадметаў адзення прадставілі прафесіі сваіх бацькоў.

На працягу 2023/2024 годы ў нашай школе праходзіць акцыя па збору макулатуры "Збяры макулатуру - захавай дрэўца".  Усе навучэнцы прымаюць у её актыўны ўдзел і змагаюцца за перамогу. 

17 лютага  - дзень збору макулатуры і ПЭТ-бутэлек ў школе. Сёння дзеці прыносілі іх, сарціравалі, звязвалі - рыхтавалі да здачы. Дзень прайшоў з карысцю. 

 

 

свернуть

День здароўя. Ваенна-спартыўная гульня "Зарніца"

10.02.2024
развернуть

10 лютага 2024 года ў рамках Дня здароўя ва ўстанове адукацыі прайшла ваенна-спартыўная гульня "Зарніца", у якой прынялі ўдзел каманды " Героі" і "Патрыёты". Вучні мелі магчымасць праверыць свае ўменні на розных станцыях: снайперы, санітары, партызаны, сапёры, шыфравальшчыкі і эрудыты. Самай эмацыянальнай і хвалюючай была станцыя "Сценка на сценку", дзе прыйшлося здабываць пагоны праціўніка. І хаця лік гульні быў 78:77 на карысць каманды " Героі", усё ўдзельнікі атрымалі зарад бадзёрасці і задавальнення.

свернуть

Дзень грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання "Беларусь у маі сэрцы"

03.02.2024
развернуть

3 лютага 2024 года ва ўстанове адукацыі ў рамках дня грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання прайшло некалькі мерапрыемстваў пад агульнай назвай "Беларусь у маі сэрцы". Пад час віктарыны "Мая Радзіма - Беларусь" дзеці адказвалі на пытанні аб родным краі, складалі прыказкі і пазлы, адгадвалі загадкі. За круглым сталом "Ты ў свеце не адзін" абмеркавалі асноўныя пытанні талерантнасці. І ў завяршэнні дня правялі акцыю"Пакармі птушак".

  

 

 

 

 

 

 

 

 

свернуть

Семейная суббота. заседание РОДИТЕЛЬСКОГО УНИВЕРСИТЕТА

27.01.2024
развернуть

27.01.2024 в государственном образовании «Сивицкая базовая школа»  прошло заседание  «Родительского университета»  для родителей учащихся 2 класса по теме «Влияние семьи на эмоциональное состояние ребенка», целью которого было повысить осведомленность законных представителей по особенностям воспитания несовершеннолетних, расширить представления об общении с ребёнком. 

Когда в семье есть нарушения эмоциональной функции и функции общения, семья является прямым источником психологической травмы для ребёнка.

Личный пример родителей – это основное условие воспитания. Что ребёнок видит ежедневно в семье, то он обязательно перенесёт в свою жизнь. Если отношения в семье тёплые, заботливые, уважительные, то и ребёнок усваивает подобный стиль межличностных отношений.

Умение слушать и чувствовать ребёнка - непростая задача для взрослого. Именно в диалоге рождается доверие к собеседнику, вырабатывается умение понимать свои чувства и чувства окружающих.

Именно эффективное общение в семье помогает установить эмоциональный контакт с ребёнком, правильно построить детско-родительские отношения с учётом возрастных и психологических особенностей детей, обрести в семье эмоциональное благополучие и душевное равновесие. 

свернуть

Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі

20.01.2024
развернуть

20 студзеня ў Сівіцкай базавай школе ў рамках дня працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі дзеці прынялі ўдзел у акцыях “Чысты школьны двор” і “Зялёны клас”, у ходзе якіх хлопчыкі расчысцілі  ад снегу школьны двор, а дзяўчынкі займаліся доглядам пакаёвых раслін. Пад час віктарыны “Свет прафесій” разгадвалі красворды, рашалі праграмы, складалі прыказкі, расказвалі пра прафесіі сваіх бацькоў.

Дзень прайшоў цікава і на пазітыве.

свернуть

ДЗЕНЬ ЗДАРОЎЯ. Спартыўны квіз "Знатакі спорту"

13.01.2024
развернуть

Дзень здароўя ў школе прайшоў разнастайна. Спачатку вучні прынялі ўдзел ў "Снежным снайперы" - лыжная гонка і стральба па мішэнях- вызначыліся пераможцы Адамовіч Софія і Кучынская Мілана. Потым гулялі ў Спартыўны квіз "Знатакі спорту", дзе паказалі свае веды і даведаліся новае пра дасягненні ў беларускім спорце.
У Аляксандра Бібіка прайшла індывідуальная трэніроўка па баскетболе.
Усе вучні атрымалі ўзнагароды: граматы за асабістыя вынікі, падзякі за актыўны ўдзел.

свернуть

Творчая майстэрня "Цацка для сямейнай ёлкі"

23.12.2023
развернуть

23 снежня 2023 года ва ўстанове адукацыі прайшла творчая майстэрня "Цацка для сямейнай ёлкі". Дзеці навучыліся рабіць сваімі рукамі пер'е з нітак і з іх змаглі зрабіць навагоднюю цацку не толькі для ёлкі, а і для навагодняга дэкору свайго дома. Сумесная дзейнасць згрупавала дзяцей і з добрым настроем яны панеслі свае цацкі дадому.

свернуть

Творчая майстэрня. Бабулін куфэрак "Навагоднія цацкі сваімі рукамі"

16.12.2023
развернуть

16 снежня ва ўстанове адукацыі адбылася творчая майстэрня "Бабулін куфэрак". Дзецям патрэбна было прынесці з дому навагоднюю цацку сваіх бацькоў, бабуль, дзядуль і расказаць пра яе. Самымі актыўнымі раскажчыкамі аказаліся Максім і Караліна. Яны прынеслі цацкі сваёй бабулі і расказалі гісторыю іх з'яўлення ў бабуліным доме. Яшчэ на майстэрні дзеці даведаліся рэцэпт прыгатавання пранікаў, якія можна павесіць на ёлку. А таксама ўзялі для сябе тэхніку прыгатавання навагодняга сюрпрыза, які таксама можна размясціць на ёлцы.  Дзеці засталіся задаволенымі   Бабуліным куфэркам.

свернуть

Дзень здароўя. Лыжня заве!

09.12.2023
развернуть

9 снежня, ва ўстанове адукацыі, ў рамках ДНЯ ЗДАРОЎЯ, былі праведзены спартыўныя спаборніцтвы "Лыжня заве!". Дзеці спаборнічалі ў індывідуальных гонках, масавым старце і эстафетах. Паколькі аднолькава стараліся усе, было вырашана пераможцу не вызначаць. Агульным прызам стаў салодкі стол.

свернуть

Акцыя “Упрыгожым школу да Новага года

02.12.2023
развернуть

Зусім хутка наступіць Новы год, якога чакаюць усе без выключэння. Новы год – гэта не толькі любімае і чаканае многімі свята. Новы год - гэта чаканне цуду, падвядзенне вынікаў адыходзячага года, планы на будучыню. Каб стварыць атмасферу свята, штогод у нашай школе праходзіць акцыя “Упрыгожым школу да Новага года. Маса станоўчых эмоцый і вясёлых ідэй з'яўляецца ў дзяцей і дарослых, якія імкнуцца зрабіць святочную атмасферу ў роднай школе.  Афармленне школы да Новага года - занятак, да якога мы падыходзім з асаблівай адказнасцю і імкнемся ў кожны праект укласці часцінку сваёй душы. Навучэнцы нашай школы з вялікай радасцю і захапленнем займаюцца ўпрыгожваннем сваіх кабінетаў, калідораў, вокнаў, ствараючы святочны навагодні настрой. Хлопчыкі і дзяўчынкі школы разам з педагогамі на працягу амаль 2 тыдняў рыхтуюць упрыгожванні сваімі рукамі, каб зрабіць памяшканне школы па-святочнаму яркім, вясёлым і навагоднім.

свернуть

Завочнае падарожжа па рацэ Менка

25.11.2023
развернуть

25 лістапада вучні Сівіцкай базавай школы здзейснілі завочнае падарожжа на раку Менку. Школьнікі завочна пазнаёміліся з археалагічным комплексам на рацэ Менцы каля Гарадзішча. Даведаліся з відэа аб сучасных археалагічных раскопках. Убачылі на відэа, як магчыма выглядала паселішча на рацэ Менцы, што яно складалася з гарадзішча - дзядзінца, селішчаў,   пасадаў і некалькіх курганных груп.

У вучняў з'явілася жаданне пабываць і  самім пабачыць археалагічны комплекс на Менцы.

свернуть

Гульня-падарожжа "У свеце прафесій"

18.11.2023
развернуть

18 лістапада 2023 года ва ўстанове адукацыі адбылася гульня-падарожжа "У свеце прафесій". Дзеці пашырылі свае веды пра розныя прафесіі, адгадвалі загадкі, вызначалі па малюнку прафесію, а таксама змаглі запусціць караблік са сваёй прафесіяй у казачнае мора "Я магу".

 

свернуть

Квэст-гульня "Здаровае харчаванне - аснова росквіту".

11.11.2023
развернуть

11 лістапада ў школе прайшоў Дзень здароўя пад дэвізам "Мы ўмеем думаць, мы ўмеем разважаць, што карысна для здароўя, тое будзем выбіраць!" Для фарміравання правільных адносін да ўласнага здароўя праз паняцце здаровага харчавання была арганізавана і праведзена квэст-гульня "Здаровае харчаванне - аснова росквіту".
Вучні выконвалі заданні на станцыях Вітамінкіна, Мастацкая, Літаратурная, Кулінарыя ў жывапісе, Мудрая, Рэлакс.
На станцыях успаміналі прадукты з рознымі вітамінамі, складалі бурымэ пра карыснае харчаванне, збіралі пазл па малюнках карціны З. Серабраковай "За сняданкам", складалі прыказкі, дапаўнялі прымаўкі, малявалі карысны і прыгожы бутэрброд, які меў незвычайны вобраз з кавалкаў розных прадуктаў, танцавалі флэшмоб пад любімую мелодыю. Вучні атрымалі новыя веды, добры настрой.

свернуть

Cямейны конкурс "Вывучаем правілы дарожнага руху ўсёй сям’ёй"

28.10.2023
развернуть

28 кастрычніка прайшоў сямейны конкурс "Вывучаем правілы дарожнага руху ўсёй сям’ёй", у якім удзельнічалі каманды "Святлафоры" і "Пешаходы". Удзельнікі змаглі не толькі праверыць свае веды па правілах дарожнага руху, але таксама цікава і з карысцю правесці вольны час, выконваючы розныя конкурсныя заданні. І хаця перамогу атрымала каманда "Святлафоры", задавальненне атрымалі ўсе ўдзельнікі.

свернуть

Праздничная программа "Мой папа самый лучший"

21.10.2023
развернуть

В рамках Недели родительской любви, 21 октября, в учреждении образования прошла праздничная программа "Мой папа самый лучший". В программе принимали участие папы и их дети. Участие в конкурсах "Мы похожи", "Завтрак от папы", "Утренняя зарядка" и другие зарядили пап и детей положительными эмоциями и доставили всем удовольствие. Каждый из пап ещё раз доказал своим детям, что он - самый лучший!
Особенно трогательным моментом было загадывание желаний папами для своей семьи и завязывание ленточки на Дереве желаний.  

 

свернуть

Свята "Вам, любыя матулі"

14.10.2023
развернуть

14 кастрычніка ў нашай установе адукацыі прайшло свята, прысвечанае Дню маці "Вам, любыя матулі". Дзеці расказалі вершы пра маму і мацярынскую любоў. Падабралі самыя лепшыя словы, якія характэрызуюць кожную маму. Падрыхтавалі песні і віншаванні сваім матулям. Госці свята домакіраўніца Фрекен Бок і Карлсон павіншавалі усіх матуль са святам, пажадалі ім моцнага здароўя, дабрабыту і міру. 

 

 

 

свернуть

Асенні легкаатлетычны крос

07.10.2023
развернуть

Кожны год у першую ці другую суботу кастрычніка ў нашай установе праводзіцца асенні легкаатлетычны крос. І гэты год не выключэнне. Гэтае мерапрыемства праводзіцца з мэтай прыцягнення дзяцей да спорту і прапаганды здаровага ладу жыцця. У суботу, 7 кастрычніка, у асеннім лёгкаатлетычным кросе прынялі ўдзел вучні 2-9 класаў. Прырода не паскупілася і дала спартсменам усе ўмовы для дасягнення высокіх вынікаў, новых рэкордаў, атрымання ладнага зараду бадзёрасці і добрай порцыі здароўя. Удзельнікі кроса імкнуліся прыкласці ўсе намаганні і абудзіць у сабе другое дыханне, каб прыбегчы да фінішу першымі.

свернуть

Прававая алімпіяда "Тэрыторыя правоў"

07.10.2023
развернуть

7 кастрычніка 2023 года ва ўстанове адукацыі прайшла прававая алімпіяда "Тэрыторыя правоў", у якой прынялі ўдзел вучні 4-8 класаў.  Школьнікі  прадэманстравалі свае інтэлектуальныя і творчыя ўменні ў сферы права.

Пераможцамі сталі:

у узроставай катэгорыі 4-5 клас Садоўскі Станіслаў атрымаў дыплом 1 ступені, Карчэмная Яна   дыплом 2 ступені;  У узроставай катэгрыі 7-8 клас  дыплом 1 ступені атрымаў Бібік Аляксандр, дыплом 2 ступені Адамовіч Аляксандра.

ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ!!!

свернуть

Уславім тых, чыё гордае імя - НАСТАЎНІК

30.09.2023
развернуть

30 верасня, напярэдадні Дня настаўніка, ва ўстанове адукацыі прайшло святочнае мерапрыемства "Уславім тых, чыё гордае імя - НАСТАЎНІК".  Шмат цёплых слоў ў свой адрас атрымалі педагогі нашай школы ад удзячных вучняў! Сапраўдным сюрпрызам стала відэа віншаванне ад былых выпускнікоў і бацькоў навучэнцаў.

Са святам, паважаныя педагогі!

свернуть

Займальная гадзіна "Калі ёсць сям'я - значыць шчаслівы я!"

23.09.2023
развернуть

23 верасня вучні прынялі ўдзел у займальнай гадзіне "Калі ёсць сям'я - значыць шчаслівы я", якая праводзілася ў форме квэста. Дзеці падарожнічалі па станцыях "Прыказкі і прымаўкі пра сям'ю", "Любімыя члены сям'і", "Сямейныя каштоўнасці", "Умелыя ручкі", выконвалі заданні, атрымлівалі новыя веды. У выніку мерапрыемства вучні прыйшлі да высновы, што галоўнымі каштоўнасцямі сям'і з'яўляюцца любоў, павага, чуласць, мір, лад, праца, узаемаразуменне.

 

 

З задавальненнем школьнікі займаюцца ў клубе “АФП.Спартыўныя гульні”.

Добрае надвор'е, яркае сонейка, актыўныя гульні гарантуюць добры настрой, мора пазітыўных эмоцый і садзейнічаюць фарміраванню здаровага ладу жыцця вучняў.

свернуть

Працоўны дэсант "“Прыбяром школьны двор разам”

16.09.2023
развернуть

16 верасня ў рамках дня працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі ва ўстанове адукацыі быў праведзены працоўны дэсант “Прыбяром школьны двор разам”.

Удзел у ім прымалі вучні 2-9 класаў і настаўнікі. Па выніках дэсанта тэрыторыя ўстановы адукацыі стала яшчэ чысцейшай, а туі на цэнтральнай клумбе набылі новы выгляд.

свернуть

Квэст-гульня "АД КРАДЗЕНАГА НЕ ПАСЫЦЕЕШ"

16.09.2023
развернуть

16 верасня ва ўстанове адукацыі для вучняў пачатковых класаў была праведзена квэст-гульня "Ад крадзенага не пасыцееш". У ходзе гульні дзеці вызначылі паняцці "злодзей" і "крадзеж", абмеркавалі разныя сітуацыі, склалі і патлумачылі прыказкі пра КРАДЗЕЖ, як сапраўдныя эксперты, шукалі ўлікі. Найбольш спадабалася дзецям быць удзельнікамі сапраўдных жыццёвых сітуацый. Вывад мерапрыемства - "Раз узяў - навекі злодзеям стаў!"

свернуть

ДЕНЬ ЗДОРОВЬЯ. Спортландия "Вместе мы сила!"

09.09.2023
развернуть

9 сентября 2023 года в рамках Дня здоровья прошла спортландия, посвящённая Дню народного единства "Вместе мы сила!", в которой приняли участие ученики и педагоги школы. Участники соревнований команда "Сильные" и команда "Смелые" не только состязались в силе, ловкости, смекалке и быстроте, но и умении работать в команде. Взрослые и дети были вместе.

свернуть

Гістарычная гульня "Вандроўка па родным краі"

02.09.2023
развернуть

У суботу, 2 верасня, навучэнцы 2-8 класаў прынялі ўдзел у гістарычнай гульнi "Вандроўка па родным краі" , прысвечанай Дню беларускага пiсьменства і друку. Навучэнцы не толькі ўспомнілі гісторыю, традыцыі і песні сваёй краіны, але і атрымалі шмат карыснай інфармацыі аб ходзе гэтага свята 2 і 3 верасня ў г.Гарадок, што на Віцебшчыне.

свернуть

Акцыя "Чыстая вёска"

15.04.2023
развернуть

Ужо стала добрай традыцыяй кожную вясну праводзіць працоўную акцыю "Чыстая вёска". 15 сакавіка 2023 года ў рамках экалагічнай акцыі "Хто,  калі не мы?" вучні Сівіцкай базавай школы ачысцілі вуліцы аграгарадка Сівіца ад смецця.  Усё смецце дзеці сартавалі.   Акцыя прайшла вельмі натхнёна і актыўна, усе былі поўныя запалу і жадання зрабіць сваю вёску прыгажэйшай. У завяршэнне акцыі вучні раздалі жыхарам аграгарадка памяткі, у якіх пазначаны асноўныя правілы, як утрымліваць   ў чысціні месца, дзе ты жывеш.

 

 

  

свернуть

ДЗЕНЬ ЗДАРОЎЯ. ВЯСЕННІ ЛЕГКААТЛЕТЫЧНЫ КРОС

08.04.2023
развернуть

Па традыцыі ў другую суботу красавіка ва ўстанове адукацыі праводзіцца Вясенні лёгкаатлетычны крос. 22 вучні 1-9 класа прынялі ўдзел у спаборніцтвах.
Пераможцы былі вызначаны ў трох узроставых катэгорыях.
Вучаніца 4 класа Кучынская Мілана ўстанавіла новы рэкорд школы, некаторыя ўдзельнікі - асабістыя.
Бадзёры настрой і станоўчыя эмоцыі суправаджалі вучняў на працягу спаборніцтваў!

свернуть

Акция "Посади дерево, кустик, цветок"

25.03.2023
развернуть

25.03.2023 в рамках акции "Посади дерево, кустик, цветок" учащиеся посадили деревца в школьном дендропарке, подрыхлили кустики на пришкольной территории, пикировали рассаду декоративных цветов. Вывод дня - наша земля станет ещё краше!

свернуть

ДЗЕНЬ ЗДАРОЎЯ "ДЗЕНЬ АКРАБАТА І ГІМНАСТА"

11.03.2023
развернуть

У суботу, 11 сакавіка, у рамках Дня здароўя, вучні Сівіцкай базавай школы прынялі ўдзел у спаборніцтвах "Дзень акрабата і гімнаста".

Пераможцамі сярод дзяўчынак стала Адамовіч Аляксандра, а сярод хлопчыкаў - Бібік Аляксандр.  Віншуем!!!

свернуть

КОНКУРСНАЯ ПРАГРАМА "А-НУ, ДЗЯЎЧЫНКІ!"

04.03.2023
развернуть

4 сакавіка 2023 года ў Сівіцкай базавай школе прайшла конкурсная праграма  

“А ну, дзяўчынкі”. Дзве каманды дзяўчынак актыўна ўдзельнічалі ў творчых і інтэлектуальных конкурсах. Хлопчыкі павіншавалі дзяўчынак вершамі і ўручылі ім падарункі.

свернуть

Фальклорнае свята "А ў нас сёння Масленіца"

25.02.2023
развернуть

А ў нас сёння Масленіца!

Прыляцела ластавіца,

Сядзела на калу,

Кідала масла па каму!

25 лютага ў Сівіцкай базавай школе прайшло фальклорнае свята “МАСЛЕНІЦА”. У ходзе свята дзеці, бацькі і настаўнікі “прагналі” Зіму, сустрэлі “Вясну”, вадзілі карагоды, спявалі песні-вяснянкі, гулялі, сваволілі і, канешне ж, ласаваліся блінамі!!!

свернуть

Спортивный праздник "Юные защитники Отечества"

18.02.2023
развернуть

В  преддверии празднования Дня защитника Отечества 18 февраля 2023 года в учреждении образования прошел спортивный праздник "Юные защитники Отечества".  В мероприятии приняли участие все мальчишки нашей школы. Они состязались в различных конкурсах: спортивных и интеллектуальных.   

Болельщиками были девочки, которые активно поддерживали ребят, а также в перерывах между конкурсами пели и рассказывали стихи. Мероприятие прошло активно, все ребята получили заслуженные награды.

свернуть

ДЕНЬ ЗДОРОВЬЯ. ЛЫЖНИКИ! НА СТАРТ!

11.02.2023
развернуть

11 февраля 2023 года в Сивицкой базовой школе в рамках акции "Дружим с законом" и в рамках Дня здоровья были проведены лыжные гонки

 "ЛЫЖНИКИ! НА СТАРТ!"

Победителями среди девочек стали: 

Адамович София – І место,

Сивицкая Виктория – ІІ место,

Смеховская Татьяна – ІІІ место. 

Победу среди мальчиков праздновали:

Шут Александр – І место,

Бибик Аляксандр – ІІ место,

Сивийкий Артём – ІІІ место. 

Поздравляем победителей!

свернуть

Квэст-гульня "Размаўляй са мной па -беларуску"

04.02.2023
развернуть

З 30 студзеня па 4 лютага ва ўстанове адукацыі прайшла акцыя "Размаўляй са мной па-беларуску", а завяршылася яна квест-гульнёй. Вучні, якія на  працягу тыдня атрымлівалі “дзясяткі”  па беларускай мове і (або) літаратуры, і перамаглі ў квэст-гульні    атрымалі  сертыфікат на яшчэ адну “дзясятку” па  беларускай літаратуры.

свернуть

Устный детский игровой журнал "В лабиринте профессий"

28.01.2023
развернуть

28 января все вместе мы не только полистали страницы устного детского игрового журнала "В лабиринте профессий", но и смогли через разнообразные игры расширить знания детей о профессиях, об инструментах, материалах, необходимых в разных профессиях, а также прививать любовь к труду посредством включения детей в игровые действия.

свернуть

Ролевая гульня "Дарогі, якія мы выбіраем"

21.01.2023
развернуть

21 студзеня 2023 ва ўстанове адукацыі адбылася ролевая гульня "Дарогі, якія мы выбіраем". Дзеці прынялі актыўны ўдзел у разгадванні загадак пра розныя прафесіі, даведаліся пра самыя незвычайныя прафесіі, прайшлі тэст "Якая прафесія падыходзіць мне?" і расказалі пра свае будучыя прафесіі.

свернуть

ДЕНЬ ЗДОРОВЬЯ. МНОГОБОРЬЕ "ЗДОРОВЬЕ"

14.01.2023
развернуть

В субботу, 14 января, в рамках Дня здоровья в школе прошли соревнования по многоборью "Здоровье". В состязаниях приняли участие 12 человек. Первое место среди мальчиков занял Бибик Александр, учащийся 7 класса, среди девочек - Кучинская Милана, учащаяся 4 класса. Во время проведения соревнований среди учащихся сложилась атмосфера поддержки, взаимопомощи и товарищества.

 

свернуть

Прафарыентацыйная гульня "Я і свет прафесій"

17.12.2022
развернуть

17 снежня 2022 года вучні нашай школы прынялі ўдзел у прафарыентацыйнай гульні "Я і свет прафесій" , дзе мелі магчымасць не толькі пашырыць свае веды пра разнастайныя прафесіі праз удзел у гульнях " Адгадай", "Знайдзі лішняе", "Самая лепшая прафесія", "Хто гэта можа быць?", " Будаўнікі і маляры", " Хто згубіў свой інструмент?",
" Дагавары слоўца", але цікава і карысна правесці свой вольны час.

свернуть

Квэст-круіз «Мая Радзіма – краіна адзінства»

17.09.2022
развернуть

У суботу, 17 верасня, навучэнцы 3, 4, 6 і 7 класаў прынялі ўдзел у  квэст-круізе  «Мая Радзіма – краіна адзінства». Падарожнічаючы па станцыях «Мая Радзіма—Рэспубліка Беларусь», «Гістарычная», «Родная мова», «Дзівосная» і іншых,  вучні паказалі сябе добрымі знаўцамі сваёй Радзімы,  мовы і даведаліся многа цікавага пра  свой край.

 

 

свернуть

ДЗЕНЬ ЗДАРОЎЯ "СПОРТ ДЛЯ УСІХ"

11.09.2021
развернуть

11 верасня

Запрашаем усіх:

ДЗЯЦЕЙ І ІХ БАЦЬКОЎ

Прыняць удзел

У спартыўным чэленджы

«Спорт для ўсіх»

Вы зможаце Правесці свой вольны час з карысцю і праявіць свае спартыўныя здольнасці!

Пачатак у 11.00 гадзін

 

свернуть
10 декабря, суббота

ДЗЕНЬ ЗДАРОЎЯ. СНЕЖНЫ СНАЙПЕР

подробнее...