Яндекс.Метрика

Конкурсна-забаўляльная праграма "Армейскі экспрэс"

24.02.2024

24 лютага ў Сівіцкай базавай школе ў рамках дня ўзаемадзеяння з сям'ёй і да Дня абаронцаў Айчыны прайшла конкурсна-забаўляльная праграма "Армейскі экспрэс". У ходзе праграмы дзве каманды хлопчыкаў спаборнічалі ў інтэлектуальных і спартыўных конкурсах. Яны паказалі, што могуць быць не толькі сапраўднымі лётчыкамі, сапёрамі і разведчыкам, але і галантнымі кавалерамі, якія ўмеюць гаварыць кампліменты.

За круглым сталом старшакласнікі пагаварылі на тэму "Мая сям'я - маё багацце", а малодшыя школьнікі паўдзельнічалі ў акцыі "Паштоўка для таты".